4 траўня 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Амонавец пагражаў «расейскім светам» і казаў, што Беларусі няма

55
Максім Вінярскі: Амонавец пагражаў «расейскім светам» і казаў, што Беларусі няма

Арыштаваныя за салідарнасць з Украінай Максім Вінярскі і Алесь Макаеў выйшлі на волю.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і адзін з лідэраў прадпрымальнікаў правялі за кратамі 15 дзён пасля акцыі ў гадавіну загубы на Майдане ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Максім Вінярскі распавёў сайту charter97.org аб тым, як яго затрымалі і пакаралі арыштам.

"Мы падышлі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Там ужо знаходзіліся іншыя актывісты апазіцыі, вядомыя людзі. Мы ўсклалі кветкі, сталі каля помніка. Да нас адразу падышоў начальнік РУУС Цэнтральнага раёна Менска і блізу пяці супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным адзенні. Ён заявіў, што ўскладанне кветак да помніка парушае правілы правядзення масавых акцый і запатрабаваў неадкладна разысціся. Мы адказалі, што ніякіх акцый тут не праходзіць, патлумачылі, што мы прыйшлі ўшанаваць памяць загінулага на Майдане Незалежнасці ў Кіеве беларуса.

Супрацоўнікі міліцыі адышлі ў бок, а мы пасля таго, як праспявалі гімн Украіны і "Магутны Божа", сталі разыходзіцца. Я ішоў з групай людзей да праспекта Машэрава. У гэты момант да нас выбеглі людзі ў цывільным адзенні - на мяне накінуліся два чалавекі ззаду. Нічога не тлумачачы, затрыманых павалаклі да аўтобуса, некалькіх чалавек ужо там груба штурханулі, Алеся Макаева выцялі "- распавёў Максім Вінярскі.

Пакуль актывістаў везлі ў РУУС, амонаўцы праводзілі з імі "выхаваўчыя гутаркі" на тэму гісторыі і геапалітыкі. Яны прадоўжыліся і на наступны дзень па дарозе ў суд.

"Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся разам з затрыманымі ў аўтобусе, распавядалі, што ўсім нам "будзе блага, але нядоўга". Запэўнівалі, што ў Беларусі ніколі не будзе ніякага Майдана, называлі прадстаўнікоў украінскіх улад "фашыстамі і бандэраўцамі". Ужо ў РУУС адзін з амонаўцаў стаў пагражаць нам "расейскім светам", казаў, як ён любіць Уладзіміра Пуціна. Ён сцвярджаў, што ніякай незалежнай Беларусі не існуе і не павінна быць, а тэрыторыя як нашай краіны, так і Ўкраіны. - гістарычная частка Расеі. Па дарозе ў суд на наступны дзень ён заявіў, што ў выпадку паўтору ў нас "данбаскага сцэнару" ён будзе ваяваць на баку Масквы. З іншага боку, амонавец запэўніў, што Лукашэнка ніколі не аддасць загад ваяваць з расейцамі дзеля абароны незалежнасці Беларусі" - сказаў актывіст апазіцыі.

Максім Вінярскі патлумачыў, праз што ён быў вымушаны абвясціць галадоўку, знаходзячыся ў турме на вуліцы Акрэсціна. Паводле ягоных слоў, гэта адбылося праз незаконныя дзеянняў з боку супрацоўнікаў установы.

"Пасля прысуду мяне і астатніх даставілі ў турму. Адзін з міліцыянтаў падчас правядзення вопісу асабістых рэчаў запатрабаваў увамкнуць тэлефон нібыта для праверкі ідэнтыфікацыйнага нумара. Адразу пасля гэтага ў пакой зайшоў дзяжурны і заявіў, што забярэ ўжо ўвамкнутыя апараты - нібыта для таго, каб праверыць, ці не праводзілася на іх відэаздымка. Тэлефон ён забраў і потым патлумачыў, што зрабіў гэта на асабісты загад начальніка турмы, не хаваючы, што той хоча агледзець іх. Я адразу напісаў заяву аб тым, што праз гэтыя незаконныя дзеянні абвяшчаю сухую галадоўку. Яна доўжылася пяць дзён, пакуль мае рэчы не вярнулі сваякам", - сказаў каардынатар "Еўрапейскай Беларусі".

Максім Вінярскі даведаўся пра тое, што на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі журналісты закранулі тэму незаконнага арышту ўдзельнікаў акцыі, у якой ён браў удзел.

"Затрыманне людзей за салідарнасць з Украінай выглядае абсалютна лагічным у рамках сістэмы, якая створаная самім дыктатарам. Усе яго заявы і патрабаванні "разабрацца" смешныя і недарэчныя. На наступны дзень пасля прэс-канферэнцыі Аляксандр Косінец заявіў, што на акцыі нібыта патрабавалі паўтору Майдана ў Беларусі. Гэта хлусня, аднак гэта паказвае, што з'яўляецца найбольшым страхам беларускіх улад" - заявіў Максім Вінярскі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках