4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Багдадзе: больш за 30 загінулых

Выбухі ў Багдадзе: больш за 30 загінулых

Як мінімум 34 чалавекі загінулі ў выніку трох выбухаў у Багдадзе, паведамляе мясцовая паліцыя.

Раней паведамлялася пра 12 загінулых, перадае BBC.

Першы выбух быў зладжаны смяротнікам у рэстарацыі ў шыіцкім раёне ірацкай сталіцы: загінулі 22 чалавек, як мінімум 50 атрымалі раны.

Яшчэ два выбухі прагрымелі на двух рынках Багдаду. Колькасць загінулых удакладняецца.

Чарговая серыя нападаў адбылася ў той дзень, калі ў Багдадзе павінны былі ўпершыню за больш чым 10 гадоў адмовіцца ад каменданцкай гадзіны.

У чацвер ірацкія ўлады абвясцілі, што рэжым каменданцкай гадзіны павінен быць зняты ў суботу апоўначы.

Фота з архіву

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках