3 траўня 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі выйшлі ў плэй-оф Кубка Федэрацый у тэнісе

1
Беларускі выйшлі ў плэй-оф Кубка Федэрацый у тэнісе

Беларускія тэнісісткі паспяхова правялі спаборніцтвы ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацый у Будапешце.

Яны атрымалі права згуляць у плэй-оф другой сусветнай групы, паведамляе БелТА.

У вызначальным матчы беларуска падолелі сёння тэнісістак Вялікабрытаніі з лікам 2:0. Традыцыйна ў сустрэчы ў вугорскай сталіцы першую перамогу беларускай камандзе прынесла Вольга Гаварцова (156-ы нумар рэйтынгу WТO), якая ўпэўнена перамагла Джаану Конту (143) - 6:0. 6: 1. У актыве Вольгі 4 перамогі ў 4 праведзеных адзіночных двубоях у Будапешце. У другім адзіночным двубоі лідар беларускай каманды Вікторыя Азаранка (49) была мацнейшая за брытанку Хізар Уотсан (38) - 6:4, 6:1. Азаранка згуляла ў сталіцы Вугоршчыны два матчы і ў абодвух атрымала перамогі. Пасля дзвюх перамог беларускіх тэнісістак у асабістых матчах парную сустрэчу пастанавілі не гуляць.

Пасля сённяшняга поспеху Вікторыя Азаранка сказала, што ўся каманда на турніры ў Будапешце была настроеная толькі на выхад у плэй-оф вышэйшага рангам дывізіёна і выдатна справілася з гэтай задачай. Яна таксама адзначыла выдатную гульню сваіх сябровак з каманды Беларусі і зрабіла прагноз, што гэтая каманда далей зможа яшчэ не раз парадаваць беларускіх заўзятараў сваімі поспехамі.

На першым этапе спаборніцтваў беларускія тэнісісткі ў папярэдняй групе С узялі верх над камандамі Грузіі (3:0), Балгарыі (3:0) і Партугаліі (2:1). Акрамя Вольгі Гаварцовай і Вікторыі Азаранкі ў складзе каманды выступалі маладыя тэнісісткі Аляксандра Сасновіч (143) і Вера Лапко (838), якія гулялі ў пары і дабіліся перамог ва ўсіх трох сустрэчах. Гульнёй каманды Беларусі кіравалі яе капітан Таццяна Пучак.

Цяпер беларускам трэба дачакацца заканчэння матчаў у другой сусветнай групе, якія скончацца 8 лютага:

Нідэрланды - Славакія,

Аргентына - ЗША,

Швэцыя - Швайцарыя,

Румынія - Гішпанія.

Адзін з няўдаліц гэтых сустрэч у красавіку стане спаборнікам каманды Беларусі ў гульнях плэй-оф за права выступаць у другой сусветнай групе ў наступным сезоне. Апошні раз беларускія тэнісісткі гулялі ў ёй у 2012 годзе, саступіўшы камандам ЗША (0:5) і Швайцарыі (1: 4).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках