4 траўня 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Еўропа можа страціць Украіну

4
Джордж Сорас: Еўропа можа страціць Украіну

Еўропа не дапамагае матэрыяльнымі сродкамі Украіне, якая блізкая да фінансавага калапсу.

У гэтым амэрыканскі мільярдэр Джордж Сорас абвінаваціў Еўразвяз, выступаючы на Мюнхэнскай канферэнцыі аб бяспецы ў суботу, 7 лютага, паведамляе "Укрінформ".

"Еўропа не выканала фінансавыя абяцанні... Вы абяцалі дапамагчы і не дапамаглі", - папікнуў Сорас еўрапейскіх лідэраў, заклікаўшы "разумець, што Украіна падпадае пад велізарную вайсковую і фінансавую атаку. Яна блізкая да калапсу".

Сорас таксама падкрэсліў, што "Еўразвяз рызыкуе страціць Украіну, калі не будуць зробленыя неадкладныя захады". "Еўропа можа страціць Украіну, і гэтая страта будзе велізарнай. Хачу папярэдзіць, што калі не будуць зробленыя неадкладныя захады, гэта адбудзецца", - заявіў амэрыканец.

На ягоную думку, адны толькі антырасейскія эканамічныя санкцыі не развяжуць украінскі крызіс. Абмежавальныя захады павінны ісці разам з "пазітыўнай дапамогай", мяркуе мільярдэр.

Джордж Сорас таксама ацаніў сітуацыю ў еўразоне, параўнаўшы яе з часамі напярэдадні раскідання СССР. "Я 25 гадоў таму назіраў раскіданне СССР, тады інтэграваўся Еўразвяз, а Савецкі Саюз раскідваўся. Цяпер ЕЗ раскідваецца, а Расея зноў самасцвярджаецца", - уважае ён.

Сорас таксама заявіў, што чакае ад Расеі яшчэ большай агрэсіўнасці найбліжэйшым часам, бо "Пуцін змагаецца за выжыванне".

Нагадаем, што гэтымі днямі ў Мюнхэне праходзіць 51-я канферэнцыя, у якой бяруць удзел блізу 20 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама прыкладна 60 міністраў замежных спраў і міністраў абароны, прадстаўнікі справовых і навуковых колаў, праваабарончых арганізацый з усяго свету.

Сёння для ўдзелу ў канферэнцыі ў Нямеччыну прыбыў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках