4 траўня 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канферэнцыі ў Мюнхэне паказалі пашпарты вайскоўцаў РФ з Украіны

14

Пятро Парашэнка бярэ ўдзел у дэбатах, прысвечаных сітуацыі ва Украіне.

Масква цяпер працягвае гібрыдную вайну супраць Кіева. Пра гэта на дэбатах, прысвечаных сітуацыі ў Данбасе, у рамках 51-й Мюнхэнскай канферэнцыі сёння заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, піша "Лiга.нет".

Ён адзначыў, што баявыя дзеянні ў Данбасе доўжацца ўжо 8 месяцаў, Расея працягвае пастаўкі ваеўнікам вайсковай тэхнікі і зброі, а таксама спрыяе пранікненню на акупаваны Данбас расейскіх вайскоўцаў. У якасці доваду прысутнасці расейскіх жаўнераў у Данбасе Парашэнка прадэманстраваў пашпарты вайскоўцаў РФ.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што падзеі ў Данбасе адкідваюць Еўропу назад, калі на еўрапейскім кантыненце існавала права моцнага, як чыннік геапалітыкі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках