3 траўня 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлетыка» знішчыў «Рэал» у мадрыдскім дэрбі

«Атлетыка» знішчыў «Рэал» у мадрыдскім дэрбі

Мадрыдскі «Атлетыка» у матчы 22-га тура чэмпіянату Гішпаніі забіў у браму «Рэала» чатыры галы без адказу.

Калі «матрацнікі» да двубою з Каралеўскім клубам падыходзілі ў аптымальным складзе, то за каманду Карла Анчэлоці з розных прычын не маглі згуляць ажно пяць футбалістаў, піша sport.bigmir.net.

Матч пачаўся з атак «Рэала», і здавалася, што «сметанковыя» вось-вось распачнуць лік, але на 10-й хвіліне сустрэчы адбыўся ключавы момант. Каке, які атрымаў траўму ў адным з эпізодаў, пакінуў поле, вызваліўшы месца Савулю. Апошні ўсяго праз некалькі імгненняў пачаў дзейсную атаку «Атлетыка», якая закончылася голам. Лік у матчы пасля цудоўнай камбінацыі распачаў Т’ягу.

На 18-й хвіліне ўжо сам Савуль цудоўным ударам праз сябе павялічыў лік да 2:0.

Рэал да канца першага тайма спрабаваў змяніць сітуацыю на полі, але за першыя 45 хвілін «сметанковыя» толькі аднойчы прабілі па браме спаборніка.

Пасля перапынку каманда Карла Анчэлоці працягнула наступ. Але «матрацнікі», пераседзеўшы на сваёй палове стартавы штурм сваёй брамы, пайшлі шукаць шчасце на палову поля Рэала. На 67-й хвіліне Атлетыка павялічыў лік да 3:0. Вызначыўся Грызман, які замкнуў перадачу Турана з правага флангу. А паклаў на абедзве лапаткі Каралеўскі клуб Марыё Манджукіч, які сваім дакладным стрэлам пасля перадачы Торэса паставіў кропку ў матчы. 4:0, і галоўны трэнер Рэала Карла Анчэлоці пайшоў шукаць патрэбныя словы, каб растлумачыць гэткую вялікую паразу сваёй каманды.

Атлетыка - Рэал 4:0

Галы: Т’ягу (14), Савуль (18), Грызман (67), Манджукіч (89).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках