3 траўня 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрытым кіёскам «Саюздруку» дазволілі пачаць працу

2
Закрытым кіёскам «Саюздруку» дазволілі пачаць працу

Мінгандлю дазволіла пачаць працу некаторым закрытым раней кіёскам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы, паведамляе БелТА.

"У адпаведнасці з лістамі Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай арганізацый "Саюздруку", якія змяшчаюць інфармацыю аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, Міністэрства гандлю цягам аднаго дня правяло кантрольныя праверкі, паводле вынікаў якіх пастановамі ад 6 лютага праца гэтых аб'ектаў адноўленая", - адзначылі ў прэс-службе Мінгандлю. Аднак там канстатавалі, што да сёння інфармацыі аб ліквідацыі парушэнняў ад Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай арганізацый "Саюздруку" ў Міністэрства гандлю не паступіла.

З 29 студзеня да 2 лютага Мінгандлю правяло пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі 35 аб'ектаў РУП "Белсаюздрук", яго абласных арганізацый і ААТ "Магілёўаблсаюздрук", размешчаных у Менску і абласных цэнтрах. У выніку ў кожным з 35 правераных аб'ектаў устаноўленыя парушэнні заканадаўства: рэалізацыя пратэрмінаванага тавару (аўсянае печыва, вяршкі, араматызаваная газіроўка, глазураваныя сыркі, туалетнае мыла, шампуні, дзіцячае мыла, тавары бытавой хіміі, канцылярскія тавары ды іншае), невыкананне абавязковага асартыменту айчынных тавараў, адсутнасць цэннікаў на тавары, няпоўная або недакладная інфармацыі пра тавар, неадпаведнасць асартыментнаму пераліку патрабаванням пастановы Мінгандлю ад 08.05.2014 №20 і г.д.

Міністэрствам гандлю 3 лютага былі прынятыя пастановы аб прыпыненні працы 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздрук". Газета "СБ" сёння апублікавала матэрыял, у якім гэтыя дзеянні падпалі пад крытыку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках