4 траўня 2024, Субота, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шасціразовы чэмпіён Беларусі пакінуў БАТЭ

4
Шасціразовы чэмпіён Беларусі пакінуў БАТЭ

30-гадовы паўабаронца БАТЭ Аляксандр Паўлаў прыняў прапанову кантракта ад пачаткоўца казахстанскай прэм'ер-лігі «Акжэтпеса».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Выступы выхаванца бялыніцкай ДЮСШ пакінулі яскравы след у гісторыі ФК БАТЭ. За гэты час у шэрагах «жоўта-сініх» Аляксандр Паўлаў шэсць разоў запар здабываў золата чэмпіянату Беларусі (2009-14), чатыры разы ўздымаў над галавой Суперкубак краіны (2010, 2011, 2013, 2014), адзін раз - Кубак Беларусі (2010). З ягоным непасрэдным удзелам барысаўская каманда тройчы прабівалася у групавыя стадыі Лігі чэмпіёнаў (2011, 2012, 2014), двойчы - у восеньскія стадыі Лігі Еўропы (2009, 2010).

У мінулым сезоне за барысаўцаў паўабаронца правёў 35 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 1 мяч і зрабіў 2 выніковыя перадачы.

У складзе БАТЭ Паўлаў тройчы ўключаўся ў лік 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2009, 2012, 2013). У 2013 годзе ён быў прызнаны найлепшым паўабаронцам беларускага чэмпіянату, а паводле версіі афіцыйнага сайта УЕФА - яшчэ і найлепшым гульцом нацыянальнага першынства. А наогул у складзе «жоўта-сініх» Паўлаў правёў 212 матчаў, у якіх забіў 29 мячоў і аддаў 30 выніковых перадач.

Да прыходу ў БАТЭ Аляксандр Паўлаў гуляў за магілёўскі «Дняпро».

Кантракт Паўлава з «Акжэтпесам» разлічаны на адзін год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках