4 траўня 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З лідскага «Беларусбанка» эвакуявалі людзей

4
З лідскага «Беларусбанка» эвакуявалі людзей

Праз падазроны партфель з будынка «Беларусбанка» ў Лідзе былі эвакуяваныя 7 чалавек.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гарадзенскай абласной управе МНС Беларусі.

«Паведамленне аб выяўленні пакінутага без нагляду партфеля ў будынку філіяла ААТ «Беларусбанк» у Лідзе на вуліцы Савецкай паступіла 7 лютага а 14.27. Работнікамі РАУС з памяшкання былі эвакуяваныя 7 чалавек абслуговага персаналу», - распавялі ва ўправе. Падчас аператыўных мерапрыемстваў а 14.35 устаноўлена, што ў партфелі знаходзіліся асабістыя рэчы.

У абласной управе таксама паведамілі аб эвакуацыі грамадзян з аптэкі ў гарадскім пасёлку Воранава. «7 лютага а 13.25 паступіла паведамленне аб выяўленні ў памяшканні аптэкі на вуліцы Савецкай пакінутай без нагляду кардоннай скрынкі. Работнікамі РАУС з памяшкання аптэкі эвакуявана 7 чалавек. А 14.12 падчас аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў скрынцы знаходзіўся посуд», - дадалі там.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках