4 траўня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ФРН: У Данбасе загінулі 50 тысяч чалавек

18
Выведка ФРН: У Данбасе загінулі 50 тысяч чалавек

Падчас баявых дзеянняў ва Украіне, магчыма, загінула амаль у дзесяць разоў больш людзей, чым падаецца ў афіцыйных звестках.

Як паведамляе ў нядзелю, 8 лютага, газэта Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung (FAS), нямецкія спецслужбы ацэньваюць імаверную колькасць загінулых у выніку вайны на ўсходзе краіны лічбай 50 тысяч чалавек, перадае Deutsche Welle.

Паводле апошніх афіцыйных звестак, колькасць палеглых складае 1200 вайскоўцаў і 5400 цывільных жыхароў. Крыніцы ў спецслужбах сцвярджаюць, што афіцыйныя звесткі носяць аднабаковы характар, яны заніжаныя і таму не выклікаюць даверу. Так, пасля цяжкіх баёў нярэдка паведамлялася не больш чым аб дзесяці загінулых, хоць напраўду іхняя колькасць нашмат перасягала апублікаваныя лічбы.

У той жа час ААН назвала лічбу 5350 чалавек, у тым ліку афіцыйныя звесткі Міністэрства абароны Украіны аб палеглых у баёх вайскоўцах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках