4 траўня 2024, Субота, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей просіць ЕЗ аб «канструктыўным дыялогу»

22
Макей просіць ЕЗ аб «канструктыўным дыялогу»

Міністр замежных спраў заклікаў ЕЗ да найхутчэйшага пераводу дзвюхстаронняга ўзаемадзеяння ў «канструктыўнае рэчышча».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

8 лютага закончыўся працоўны візіт Уладзіміра Макея ў Нямеччыну. Кіраўнік беларускага замежнапалітычнага міністэрства ўзяў удзел у дзейнасці 51-й Мюнхэнскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі, якая з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных міжнародных форумаў у пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.

Падчас канферэнцыі Уладзімір Макей правёў дзвюхстароннія сустрэчы з Федэральным міністрам замежных спраў ФРН Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, намеснікам старшыні Еўракамісіі - Высокім прадстаўніком Еўразвязу ў пытаннях агульнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Фэдэрыкай Магерыні, міністрамі замежных спраў Італіі, Егіпта, Кеніі, Афганістана, міністрам абароны Пакістана, калегамі з шэрагу іншых краін.

У часе гутарак з прадстаўнікамі з краін ЕЗ міністр аб’явіў падыходы беларускай стараны да далейшага развіцця дыялогу з Брусэлем, заклікаў да найхутчэйшага пераводу дзвюхстаронняга ўзаемадзеяння ў нармальнае канструктыўнае рэчышча. Пры абмеркаванні канфлікту ва Украіне ён падкрэсліў пільную патрэбу найхутчэйшага спынення агню паміж канфліктнымі старанамі. Таксама Уладзімір Макей падаў суразмоўцам беларускія прапановы аб урэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне.

У рамках дзейнасці для дывэрсіфікацыі беларускага экспарту з прадстаўнікамі Афганістана, Егіпта, Кеніі і Пакістана абмеркаваныя шляхі інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнутыя дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай сфэры і на міжнароднай арэне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках