4 траўня 2024, Субота, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ зможа забіраць пасведчанні ў кіроўцаў паводле медыцынскіх паказчыкаў

57
ДАІ зможа забіраць пасведчанні ў кіроўцаў паводле медыцынскіх паказчыкаў

У аўтааматараў, якім паводле медыцынскіх паказчыкаў ездзіць за стырном забаронена, забяруць пасведчанні кіроўцы.

Паводле звестак ДАІ, толькі летась выяўлена 6,5 тысячы такіх кіроўцаў. Зазвычай гэта наркаманы, алкаголікі, людзі з псіхічнымі захворваннямі. У такіх аўтамабілістаў і будуць забіраць пасведчанні. Акрамя таго, у лютым з'явіцца адзіная база, паводле якой інспектар ДАІ зможа праверыць, ці знаходзіцца кіроўца на ўліку ў аддзяленнях наркалогіі або псіхіятрыі, піша «Вечерний Гродно».

Таксама ДАІ прапануе зрабіць медыцынскую даведку абавязковым дакумэнтам - як і пасведчанне кіроўцы, тэхпашпарт, страхоўку і сэртыфікат аб праходжанні тэхагляду. Пакуль жа, паводле Правілаў дарожнага руху, паказваць яе супрацоўніку ДАІ не трэба. Таксама мяркуецца, што вярнуць пасведчанне пазбаўлены яго зможа толькі пасля таго, як пакажа супрацоўніку ДАІ дзейную меддаведку.

П'яных пешаходаў адправяць на адпрацоўку

Пешаходаў, якія трапіліся п'янымі, адправяць на прымусовыя работы і лячэнне ў ЛПП. Гэта тычыцца тых, хто ўжо мае тры і больш адміністрацыйных правапарушэнняў. Зазвычай гэта асацыяльныя людзі, якім няма чым заплаціць штраф. Паводле звестак ДАІ, летась да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 22 тысячы пешаходаў, з іх 13 тысяч - у п'яным выглядзе. А спагналі толькі 40 адсоткаў штрафаў. У сувязі з гэтым ДАІ разам з інспектарам будуць ініцыяваць, каб такога пешахода паводле прысуду накіравалі на прымусовую адпрацоўку і лячэнне ў ЛПП.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках