4 траўня 2024, Субота, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Вінаград і чырвонае віно дапамагаюць хутка схуднець

12
Навукоўцы: Вінаград і чырвонае віно дапамагаюць хутка схуднець

Ягады вінаграду, чырвонае віно або вінаградны сок дапамогуць людзям палепшыць сваё здароўе і скінуць лішнюю вагу.

Пра гэта сведчаць вынікі новых даследаванняў, піша RT.

Амерыканскія навукоўцы правялі экспэрымент з мэтай высветліць, як хімічныя элементы, што ёсць у вінаградзе, уплываюць на тлушчавыя клеткі і чалавечую печань. Удалося высветліць, што адзін з элементаў - эплагавая кіслата - запавольвае рост тлушчавых клетак, перашкаджаючы фармаванню новых, таксама паскарае метабалізм.

Падчас даследавання экстракт вінаграду ўвялі ў рацыён мышэй у той колькасці, якая адпавядала б аднаму кубачку за дзень паводле чалавечых мерк. Пры гэтым група грызуноў была пасаджаная на тлушчавую дыету - у іх ежы ўтрыманне тлушчу дасягала 60 адсоткаў. Праз 10 дзён навукоўцы выявілі, што ў мышэй, пазбаўленых экстракту вінаграду, было больш тлушчавых клетак і больш высокі ўзровень цукру ў крыві.

Малекулярны біёлаг і біяхімік Нейл Шэй мяркуе, што элементы, знойдзеныя ў вінаградзе, могуць палепшыць шэраг функцый у арганізме людзей, якія пакутуюць атлусценнем. Аднак нельга разглядаць усе гэтыя элементы як чарадзейны сродак для пахудзення.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках