4 траўня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

31
Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка здабыла перамогу ў гонцы пераследу на сёмым этапе Кубка свету.

Дыстанцыю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі Дар'я Домрачава, якая стартавала пад чацвёртым нумарам, пераадолела за 35 мін. 22,3 сек., дапусціўшы 4 промахі (2 + 0 + 1 + 1), піша БелаПАН.

Другой фінішавала лідар агульнага заліку фінка Кайса Мякярайнен (4 промахі; +6,8). Трэцяй стала немка Лаура Дальмайэр (3; +14,9).

Лепшым вынікам у кар'еры адзначылася Ірына Крыўко. Стартаваўшы пад 14-м нумарам, маладая беларуская біятланістка фінішавала 10-й (2; +49,1). Надзея Скардзіна заняла 19-е месца (3; +1:55,1), Надзея Пісарава фінішавала 36-й (6; +4:35,8).

Анастасія Дубарэзава, якая стартавала 57-й, стала 29-й (3; +3:18,9), аднак пасля фінішу насупраць прозвішча спартоўкі ў пратаколе з'явіўся запіс аб дыскваліфікацыі.

Праграма сёмага этапу Кубка свету завершыцца мужчынскай гонкай пераследу. Беларусь будуць прадстаўляць Дзмітрый Дзюжаў, Юрый Лядаў і Уладзімір Чапелін.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках