1 траўня 2024, Серада, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі «Гомсельмаша» чакаюць масавых звальненняў

35
Работнікі «Гомсельмаша» чакаюць масавых звальненняў

Траціне работнікаў «Гомсельмаша» пагражае звальненне.

Работнікі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны чакаюць масавых звальненняў.

Пра гэта паведамляюць крыніцы тэлеканала «Белсат» у кіраўніцтве «Гомсельмаша».

Звальненні на «Гомсельмашы» доўжацца з пачатку года. Кіраўніцтва прадпрыемства пакуль не ўважае іх за масавыя і звязвае з праграмай мадэрнізацыі.

З пачатку года з «Гомсельмаша» звольнілі больш за сто чалавек. Для прадпрыемства, на якім працуюць 9500 супрацоўнікаў, сітуацыя не крытычная. Іншая справа, што звальненні маюць устойлівы характар. Працоўных не тое каб адразу выкідваюць на вуліцу - проста з часткай з іх не прадаўжаюць кантрактаў.

Кіраўніцтва аб'яднання палітыку на скарачэнне не прызнае. Але сярод работнікаў ходзяць размовы, што прыкладна траціна ў перспектыве застанецца без працы. Які сэнс працаваць, калі колькасць нераспраданай гатовай прадукцыі ідзе на тысячы?

«На тэрыторыі «Гомсельмаша», як нам казалі на планёрках, стаіць больш за 2,5 тысячы камбайнаў. Гэта толькі на адным Сельмашы», - расказваюць яны.

Нагадаем, крызіс на найбуйнейшым у Беларусі прадпрыемстве сельскагаспадарчага машынабудавання доўжыцца ўжо амаль год. Нядаўна была агучана сума запазычанасці прадпрыемства - 5,1 трыльёнаў рублёў, а некалькі дзён таму «Гомсельмаш» афіцыйна перайшоў на трохдзёнку.

Зваротны бок медаля - запазычанасці прадпрыемству з боку абласных аграрных гаспадарак. На пачатак года яны былі павінны «Гомсельмашу» 340 мільярдаў рублёў. Усё гэта напрамую адбіваецца на заробках. Замест ранейшых 6 мільёнаў, адзначаюць рабочыя, цяпер у цэхах зарабляюць 3-4 мільёны.

Такая сітуацыя не толькі на «Гомсельмашы». На прэзідыуме Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах Беларусі колькасць працуючых паменшылася больш чым на 10 000 чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Менскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках