Ісландцы пратэстуюць супраць адмовы ад сяброўства ў ЕЗ
- 16.03.2015, 10:01
- 4,454
Блізу сямі тысяч апазіцыйных актывістаў узялі ўдзел у найбуйнейшай пратэстнай акцыі ў Ісландыі з часоў фінансавага крызісу 2008 года.
Людзі выйшлі на дэманстрацыю ў сталіцы краіны Рэйк'явіку, выступаючы супраць пастановы ўрада адмовіцца ад заяўкі на ўступленне ў Еўразвяз, паведамляе BBC.
Кіраўнік найбуйнейшай апазіцыйнай партыі краіны Арні Обры Арнасон заявіў, што ўрад не мае права спыняць перамовы аб уступленні Ісландыі ў ЕЗ.
Апазіцыянер нагадаў, што мандат на падачу заяўкі быў уручаны кабінету міністраў ісландскім парламентам у 2009 годзе.