Азаранка распавяла, чаго чакае ад матчу з Шарапавай
4- 16.03.2015, 11:53
- 8,119
Беларуская тэнісістка расказала аб сваіх чаканнях ад матчу трэцяга раўнду турніру ў Індыян-Уэлсе супраць расейкі Марыі Шарапавай.
Аб гэтым піша gotennis.ru.
«Чым больш я буду гуляць супраць самых моцных апанентак, тым лепш для майго развіцця. Сустрэча з адным з лідараў сусветнага рэйтынга - гэта выдатная магчымасць паказаць сябе», - адзначыла Вікторыя Азаранка.
«Я павінна паспрабаваць выступіць на максімуме сваіх магчымасцяў, інакш у мяне не будзе шанцаў абыграць Марыю, якая цяпер дэманструе вельмі высокі ўзровень», - цытуе спартоўку афіцыйны сайт WTA-Тура.