Пуцін з'явіўся на публіцы ўпершыню з 5 сакавіка
34- 16.03.2015, 14:33
- 38,666
Прэзідэнт Расеі праводзіць сустрэчу з кіраўніком Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым.
Перамовы пачаліся ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе «Інтэрфакс». Гэта стала першым публічным з'яўленнем расейскага прэзідэнта з 5 сакавіка.
Перад сустрэчай Пуцін асабіста паказаў замежнаму калегу парк Канстанцінаўскага палаца. Пасля пра самаадчуванне расейскага лідара адазваўся ягоны суразмоўца. «Прэзідэнт Расеі не толькі ходзіць, але і ганяе за стырном», - сказаў Алмазбек Атамбаеў. Ён удакладніў, што спецыяльна робіць гэтую заяву для журналістаў, каб распаўсюджвалася менш чутак.
Уладзімір Пуцін не з'яўляўся на публіцы з 6 сакавіка. Апошні раз перад журналістамі ён з'яўляўся 5 сакавіка. У той дзень прайшла сустрэча з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца. Пасля гэтага ў Пуціна была толькі адна публічная сустрэча - згодна з паведамленнем, апублікаваным на сайце Крамля і датаваным 8 сакавіка, прэзідэнт сустрэўся з жанчынамі, чые дзеці дабіліся выдатных поспехаў у розных сферах.
Фота: kremlin.ru