Сталіца Вануату цалкам разбураная цыклонам
1- 16.03.2015, 15:37
- 12,309
Магутны цыклон разбурыў сталіцу Вануату Порт-Віле і рухаецца на Новую Зеландыю.
Трапічны цыклон "Пэм" у суботу накрыў астраўную дзяржаву. У выніку разгулу стыхіі восем чалавек загінулі, але колькасць ахвяр можа павялічыцца да дзясяткаў і сотняў. Цалкам разбураная сталіца Вануату - Порт-Віле - там знішчана 90% дамоў. Цыклон нясе з сабой трапічныя ліўні і высокія хвалі. Разбуранымі могуць апынуцца амаль 45% усіх пабудоў на астравах, піша "Карэспандэнт".
Цяпер цыклон "Пэм" насоўваецца на Новую Зеландыю. Яго ўжо называюць адным з найгоршых бедстваў, якія калі-небудзь адбыліся ў Ціхім акіяне.
Вануату - невялікая ціхаакіянскае дзяржава, размешчаная на 83 астравах архіпелага Новыя Гебрыды на паўночны ўсход ад Аўстраліі. Колькасць насельніцтва краіны складае 267.000 чалавек.
Фота: Getty Images