26 красавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду абнавіў бамбардзірскі рэкорд

Крышціяну Ранальду абнавіў бамбардзірскі рэкорд

У пятым чэмпіянаце запар ён дасягнуў адзнакі 30 галоў.

Уладальнік «Залатога мяча» Крышціяну Ранальду ўсталяваў чарговы бамбардзірскі рэкорд. Лідэр «Рэала» стаў першым футбалістам свету, які на працягу пяці сэзонаў запар здалеў забіць у нацыянальным чэмпіянаце як мінімум 30 галоў, піша kommersant.ru.

Матч 25-га тура гішпанскага чэмпіянату нельга назваць удалым для «Рэала». Мадрыдцы на сваім полі не здолелі ўтрымаць пераможны лік у сустрэчы з «Вільярэалам». Гульня закончылася ўнічыю - 1:1, і пасля гэтай хібы адрыў «Рэала», які ўзначальвае турнірную табліцу, ад найбліжэйшага пераследніка - «Барсэлоны» - скараціўся толькі да двух балаў.

Аднак галоўнай зорцы мадрыдскага клуба - Крышціяну Ранальду - гэты матч прынёс чарговы бамбардзірскі рэкорд. Гол з пэнальці, якім Ранальду распачаў лік на пачатку другога тайма, быў для яго 30-м у цяперашнім чэмпіянаце Гішпаніі. Адзнакі, якая ўважаецца за прыкмету выдатнага снайперскага таленту, ён дасягнуў у пятым першынстве запар. І гэта - унікальнае на элітным узроўні дасягненне.

Па чатыры сэзоны з мінімум трыма дзесяткамі галоў у чэмпіянаце дагэтуль, акрамя Крышціяну Ранальду, мелі ў актыве толькі тры футбалісты. Першы, яшчэ да Другой сусветнай вайны, такую сэрыю выдаў шатландзец Дэйв Халідэй, які найлепшыя гады адгуляў у ангельскім «Сандэрлэндзе». Потым, у 1960-я, чатыры ўдалыя чэмпіянаты ў складзе «Тотэнхэма» былі ў ангельца Джымі Грыўза. Нарэшце, незадоўга да Крышціяну Ранальду спіс папоўніў ягоны адвечны спаборнік у барацьбе за годнасць найлепшага футбаліста свету аргентынец Ліянэль Мэсі. Нападнік «Барсэлоны» сваю сэрыю пачаў у 2009 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках