26 красавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка просіць Раду павялічыць колькасць войска да 250 тысяч

9
Парашэнка просіць Раду павялічыць колькасць войска да 250 тысяч

Адпаведны законапраект у панядзелак зарэгістраваны ў парламенце Украіны.

Дакумент вызначаны як неадкладны для пазачарговага разгляду Вярхоўнай Радай Украіны, піша «Лiга.нет».

Згодна з тлумачальнай запіскай, неабходнасць прававога ўрэгулявання колькасці Узброеных Сіл паўстала ў сувязі з патрэбаю забяспечыць выкананне імі функцый абароны краіны.

Законапраектам прадугледжваецца зацвердзіць колькасць Узброеных Сіл Украіны, яка я б не перавышала 250 тыс. чалавек, у тым ліку 204 тыс. вайскоўцаў. Пры гэтым законапраектам прадугледжана, што ў асаблівы перыяд колькасць будзе павялічвацца на колькасць асабістага складу, закліканага на вайсковую службу ў мэтах выканання указаў прэзідэнта аб мабілізацыі, зацверджаных законамі Украіны.

«З пачаткам асаблівага перыяду, улічваючы пагрозы нацыянальнай бяспекі Украіны ў вайсковай сферы, якія носяць доўгатэрміновы характар, ва Узброеных Сілах Украіны фармуюцца два кіраванні аператыўных камандаванняў, 11 брыгад, 4 палкі, 18 батальёнаў, 16 асобных рот і 13 узводаў рознага прызначэння», - абвяшчае тлумачальная запіска.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках