2 траўня 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшая авіякампанія свету спыніць палёты ў Маскву

5
Найлепшая авіякампанія свету спыніць палёты ў Маскву

Ганконская авіякампанія Cathay Pacific Airways абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Маскву з 1 чэрвеня 2015 года.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі, атрыманым «Лентой.ру».

Аж да гэтай даты Cathay Pacific будзе выконваць тры рэйса ў тыдзень з Ганконга ў Маскву і назад згодна з раскладам.

Усім пасажырам, якія зарэзервавалі білеты на рэйсы з вылетам пасля 1 чэрвеня, будуць прапанаваныя альтэрнатыўныя варыянты пералётаў паводле зарэзерваваных маршрутаў.

«Прыпыненне рэйсаў Cathay Pacific у/з Масквы абумоўлена камерцыйнымі прычынамі: высокі аперацыйны кошт і зменшаная плынь пасажыраў на рэйсах паміж Масквой і Ганконгам значна паўплывалі на прыбытковасць маршруту», - гаворыцца ў заяве перавозчыка.

Авіякампанія Cathay Pacific з'яўляецца флагманскім перавозчыкам Ганконга, выконваючы палёты ў 114 кірунках. У рэйтынгу даследчай кампаніі Skytrax паводле вынікаў мінулага года, з апытання пасажыраў, Cathay Pacific названа найлепшай авіякампаніяй свету.

Cathay Pacific - не першая авіякампанія, якая пастанавіла спыніць палёты ў Расею праз падзенне пасажыраплыні ў выніку крызісу і дэвальвацыі рубля. У лютым Thai Airways абвясціла аб спыненні палётнай праграмы маршрутам Бангкок - Масква з 29 сакавіка 2015 года. Таксама раней аб спыненні палётаў у Маскву з Вены заявіла авіякампанія NIKI, а Aigle Azur скасавала рэйсы з Парыжа ў Маскву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках