2 траўня 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малаку і куранятам вызначылі гранічны продажны кошт

11
Малаку і куранятам вызначылі гранічны продажны кошт

Міністэрства гандлю Беларусі вызначыла гранічны максімальны продажны кошт малочных прадуктаў і мяса куранят-бройлераў.

Адпаведная пастанова Мінгандлю №2 апублікаваная 21 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Так, гранічны максімальны продажны кошт малака каровінага пастэрызаванага без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў у поліэтыленавых мяшках у залежнасці ад тлустасці вызначаны на ўзроўні 3075 - 5007 рублёў за 1 л; кефір з каровінага малака без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў у поліэтыленавых мяшках - ад 2810 да 5051 рублёў за 1 л. Гранічны максімальны продажны кошт смятаны вагавай без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў - ад 12352 да 20091 рублёў за 1 кг; тварагу вагавага без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў - 16232 - 20941 рублёў за 1 кг.

Гранічны максімальны продажны кошт мяса куранят-бройлераў вызначаны сумай 24756 рублёў за 1 кг.

Пастановай таксама зацверджаная інструкцыя аб вызначэнні ды ўжыванні кошту асобных сацыяльна значных харчовых тавараў.

Дакумент уваходзіць у дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, з 12 лютага кошт сацыяльна значных тавараў замест Міністэрства эканомікі рэгулюе Міністэрства гандлю Беларусі. Прынамсі, гаворка ідзе пра кошт жытняга і жытнёва-пшанічнага хлеба, мяса (ялавічыны, свініны), мяса курэй і куранят-бройлераў, курыных яек, каровінага пастэрызаванага малака і кефіру, смятаны, тварагу, сухіх сумесяў і каш для дзіцячага харчавання. У веданне Мінгандлю перайшлі таксама сацыяльна значныя тавары, кошт якіх рэгулююцца не больш за 90 дзён на працягу года. У іх ліку свежая рыба (сямейства карпавых), свежамарожаная рыба ў тушках (сямействы карпавых, трасковых, селядцовых, скумбрыевых, аргенцінавых), масла, пшанічная мука, сланечнікавы і рапсавы алей, цукар-пясок, харчовая соль.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках