27 красавiка 2024, Субота, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілоты Lufthansa скончылі чатырохдзённы страйк

Пілоты Lufthansa скончылі чатырохдзённы страйк

Пілоты найбуйнейшай нямецкай авіякампаніі Lufthansa скончылі страйк, які доўжыўся цягам чатырох дзён.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва DPA.

Са слоў прадстаўніка авіякампаніі, палёты на кароткія і сярэднія адлегласці пачалі выконвацца згодна з раскладам яшчэ ў суботу, 21 сакавіка. Пры гэтым 74 з 160 рэйсаў на далёкія адлегласці ў той дзень былі скасаваныя, што парушыла планы амаль 20 тысяч пасажыраў, піша Lenta.ru.

У той жа час у нядзелю, 22 сакавіка, таксама былі скасаваныя некалькі рэйсаў, аднак гэта адбылося з тэхнічных прычын.

Між тым, як паведамляе газета Bild, акцыянеры авіяперавозчыка запатрабавалі выхаду з назіральнай рады прадстаўнікоў прафзвязу за заклікі да страйку. Са слоў выканаўчага дырэктара нямецкай асацыяцыі ўласнікаў каштоўных папер (DSW) Марка Цюнглера (Marc Tüngler), «цярпенне акцыянераў лопнула».

Забастоўка пілотаў Lufthansa пачалася ў сераду, 18 сакавіка. Першапачаткова планавалася, што яна будзе доўжыцца адзін дзень, аднак у выніку расцягнулася на чатыры. Прычынай акцыі пратэсту ў прафзвязе лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі Нямеччыны Cockpit назвалі адсутнасць кампрамісу паміж прафзвязам і Lufthansa ў пытанні аб пераглядзе існых тарыфных пагадненняў авіякампаніі з пілотамі, а таксама паляпшэння ўмоў датэрміновага выхаду на пенсію.

На сённяшні дзень пілоты авіякампаніі могуць спыняць працоўную дзейнасць і датэрмінова выходзіць на пенсію па дасягненні 55 гадоў. Памер «датэрміновай» пенсіі пры гэтым значна меншы за звычайную пенсію па старасці, аднак пілотам захоўваюць да 60 адсоткаў папярэдні заробак у якасці дадатковай даплаты да дасягнення афіцыйнага пенсійнага ўзросту (65 гадоў).

У будучыні кіраўніцтва авіякампаніі хоча пазбавіць гэтай прывілеі нанова набраных лётчыкаў. Пры гэтым Lufthansa сцвярджае, што палепшыла варункі для пілотаў, якія датэрмінова выходзяць на пенсію, але не дасягнулі пенсійнага ўзросту. Сярэдні ўзрост выхаду лётчыкаў авіяперавозчыка на пенсію складае 59,5 года.

Прафзвяз, у сваю чаргу, уважае свае патрабаванні за нявыкананыя і прадазжае настойваць на тым, каб у будучыні пілоты маглі атрымліваць кампенсацыю ад працадаўцы пры датэрміновым выхадзе на пенсію.

Канфлікт прафзвязу і авіякампаніі доўжыцца з красавіка 2014 года. Гэта другая забастоўка лётчыкаў, якія ўваходзяць у Cockpit, у 2015-м. Летась пілоты правялі 10 акцый пратэсту, што знізіла аперацыйныю прыбытак Lufthansa на 232 мільёны еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках