27 красавiка 2024, Субота, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі скончацца сродкі ўжо напачатку красавіка

6
У Грэцыі скончацца сродкі ўжо напачатку красавіка

Прэм'еру Грэцыі застаецца два тыдні на тое, каб узгадніць з крэдыторамі поўны пакет рэформаў.

У цяперашняй сітуацыі Афіны могуць захоўваць фінансавую ліквіднасць толькі да 8 красавіка, паведамляе Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на крыніцы ў Еўракамісіі. Грэцкі ўрад можа заставацца досыць ліквідным толькі да 8 красавіка. Гэта вынікае з унутраных разлікаў Еўракамісіі, заснаваныя на новых звестках яе спецыялістаў у Афінах. Еўракамісія зыходзіць з таго, што Афіны ў канцы гэтага месяца змогуць выплаціць у поўным аб'ёме пенсіі і заробкі дзяржаўным службоўцам, піша выданне са спасылкай на дыпламатычныя колы, паведамляе Deutsche Welle.

Таксама яе экспэрты мяркуюць, што ўрад Алексіса Цыпраса скарыстаецца гатоўкай сацыяльных кас і дзяржаўных прадпрыемстваў, прававыя асновы для чаго былі закладзеныя на мінулым тыдні, адзначаецца ў паведамленні. Цыпрасу застаецца два тыдні на тое, каб узгадніць з крэдыторамі поўны пакет рэформаў, толькі тады Грэцыя можа разлічваць на паступленне 7,2 мільярда еўра з апошняй раты, адзначае выданне.

Раней Цыпрас паабяцаў даць міжнародным крэдыторам новы спіс рэформаў і прытрымлівацца гэтага курсу, каб атрымаць вельмі неабходныя мільярдныя крэдыты, без якіх Грэцыі пагражае дзяржаўнае банкруцтва. У межах барацьбы з фінансавым крызісам парламент Грэцыі ўжо прыняў закон аб "умацаванні падатковай маралі", які прадугледжвае значнае змякчэнне пакарання для тых, хто добраахвотна адкрые свае сапраўдныя прыбыткі.

Паведамлялася, што Грэцыі можа спатрэбіцца дадатковая фінансавая дапамога ўжо ў сакавіку. Цяпер абмяркоўваюцца варыянты, пры якіх Грэцыі спатрэбіцца яшчэ як мінімум 20 млрд еўра. Раней міністры фінансаў краін еўразоны адобрылі прапанаваны Грэцыяй план рэформаў, які дазволіць падоўжыць дзейсную праграму фінансавай дапамогі краіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках