28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал на «Залатой масцы»: беларусам прыпісалі Майдан

20
Скандал на «Залатой масцы»: беларусам прыпісалі Майдан

У пазаконкурснай праграме фэсту «Залатая маска» - «Маска плюс» - паказалі беларускі тэатральны праект Андрэя Саўчанкі «Бі-лінгвы».

Спектакль ішоў толькі гадзіну, а потым яго абмяркоўвалі, ды так, што гледачы ледзь не натаўклі адзін аднаму пысы. Што падумалі пра расейцаў беларускія акторы, уявіць цяжка: ехалі ў Маскву як у тэатральную сталіцу, а апынуліся ў агрэсіўным асяроддзі, дзе кожны чуе толькі сябе, піша «Московский комсомолец».

Хто такія білінгвы? Людзі, якія размаўляюць на дзвюх мовах з нараджэння. З гэтай нагоды гледачам раздалі лісткі, падзеленыя напалову, з тэкстамі на беларускай і расейскай мовах, на іх ідзе спектакль. «Бі-лінгвы» Андрэя Саўчанкі (ён - аўтар і рэжысёр) пастаўлены сіламі актораў розных менскіх тэатраў (збольшага Нацыянальнага імя Янкі Купалы).

Беларуская мова толькі на першы погляд здаецца падобнай да расейскай, але шмат чаго ў ёй было незразумелым, хоць агульны сэнс адгадваўся. Фактычна з усіх беларусаў на сцэне гаворыць на роднай мове адзін: «Мне цяжка гаварыць на роднай мове - няма звычкі, не стае суразмоўцаў. Насельніцтву маёй краіны беларуская мова не патрэбная». Прыходзіць у краму, звяртаецца да прадавачкі на беларускай мове, а тая патрабуе казаць «нармальна». Пакупнікі на ейным баку, раяць у сябе дома на беларускай мове размаўляць, а тут не трэба тузаць іншым нэрвы. Хлопец упарта паўтарае, што хоча мець магчымасць размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне.

У шматгалоссі спектакля чаго толькі не пачуеш. Адзін маналог змяняе іншы. Дзяўчына кажа шчыра: ужо калі і нараджаць, то не ад беларуса, каб разбавіць нацыянальныя рысы характару (млявасць і абыякавасць) чымсьці больш прыдатным для жыцця. Малады мужчына не бачыць сэнсу размаўляць на роднай мове, мяркуе, што вялікая краіна Расея проста паглынула маленькую. А жанчына кажа, што беларусы саромеюцца сваёй мовы, але калі прыязджаюць у іншую краіну, пачуваюцца беларусамі, і да іх значна лепш ставяцца, чым да расейцаў, бо уважаюць за лагодную і спакойную нацыю. А камусьці з герояў у гэты момант за Беларусь сорамна. Здаецца, такую адважную заяву проста немагчыма зрабіць у Менску, але ж робяць і нават дзівяцца, што гэта здаецца расейцам дзіўным. Акторы і рэжысёр адважыліся пагаварыць аб ідэнтычнасці, патрэбе роднай мовы, не ўваходзячы ў агрэсіўны нацыяналізм.

Цяжка было сабе ўявіць, што гэтыя сціплыя спробы самаідэнтыфікацыі выклічуць такую хвалю эмоцый у Маскве. У якасці мадэратара фэст запрасіў вельмі запатрабаванага драматурга Аляксандра Радзівонава, вядомага з фільмаў Гай Германікі і Барыса Хлебнікава, з «Жыві і памятай» Аляксандра Прошкіна. Ён жа - драматург праекта «Театр.doc». Здавалася, чаго ўжо больш жадаць? Але роля вядоўцы дыскусіі вылілася ў самадастатковы маналог, так што беларускія артысты занудзіліся, а гледачы пачалі крычаць: «Забярыце ў яго мікрафон! Хочам пачуць аўтараў спектакля». Але, узяўшы ўладу ў рукі разам з мікрафонам, тут жа сталі перапыняць адзін аднаго, прамаўляць бясконцыя маналогі, якія сведчылі пра бязладдзе, які пануе ў галовах расейскіх грамадзян. Не гарадскія вар'яты, а цалкам інтэлігентныя людзі. Жанчына гадоў 60 гучна выкрыкнула: «Сама я ў Беларусі не была, але ўяўляю, што там парадку больш, чым у Расеі ці ва Украіне!» Спрэчка набыла палітычны характар. Пра тэатр наогул забыліся, як і пра актораў. А потым наогул іх абвінавацілі ў некарэктнасці з'яўлення спектакля ў тыя дні, калі разгараліся падзеі на Майдане. Расейскія гледачы ўспрынялі гэта ледзь не як здраду.

Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі сталася для расейцаў балючай. Ледзь не пабіліся, сёй-той абражаў і аскірзаўся. Такая нэрвовая сягоння публіка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках