28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бюджэт страціць паўмільярда даляраў

22
Беларускі бюджэт страціць паўмільярда даляраў

Праз падзенне коштаў нафты бюджэт сёлета страціць блізу паўмільярда даляраў.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» заявіў вечарам 22 сакавіка першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, піша БелаПАН.

З ягоных слоў, бюджэт Беларусі разлічваў атрымаць больш за 1,5 мільярда даляраў і пры гэтым туды закладваўся кошт нафты 83 даляры за барэль. Але цяпер прагнозны кошт нафты - 50-55 даляраў, таму чаканы прыбытак бюджэту складае толькі мільярд даляраў.

Урад разлічвае атрымаць дадатковыя даходы пасля скасавання тарыфных і нетарыфных бар'ераў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Згодна з ініцыяваным Мінфінам даследаваннем, пасля скасавання гэтых абмежаванняў у Беларусі на 2,8% прырасце ВУП, дабрабыт грамадзян падвысіцца на 7,3%.

У цяперашняй эканамічнай сітуацыі ўрад не плануе скарачаць выдаткі на сацыяльныя патрэбы, хоць пры гэтым на 5% знізяцца выдаткі на ўтрыманне бюджэтных арганізацый.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках