28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 ідэй, як апрануцца на Дзень Волі

17

Найлепшыя варыянты для святочнага гардэроба на 25 сакавіка.

Нагадаем, акцыя ў Дзень Волі пройдзе ў Менску 25 сакавіка. Збор удзельнікаў святкавання адбудзецца а 15.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым плануецца шэсце да парку Дружбы народаў, мітынг з 17.00. Тэматыка мерапрыемства - незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі.

«Радыё Свабода» сабрала 10 варыянтаў для святочнага гардэроба на 25 сакавіка. Гэтыя рэчы змогуць спатрэбіцца як падчас шэсця, так і ў сяброўскай кампаніі ў бары за куфлем піва.

1. Інтэрнэт-крама «Stigmata Style»

Інтэрнэт-крама «Stigmata Style» адмыслова да Дня Волі выпусціла цішоткі і байкі з гербам БНР.

 

Stigmata Style - адна з першых інтэрнэт-пляцовак у Беларусі, якая пачала прадаваць вопратку, посуд і розныя сувеніры з беларускімі гістарычнымі сімваламі, арнаментам і знакавымі датамі для Беларусі.

 

Сярод прапаноў, якія цяпер ёсць на сайце, цішоткі «Асобны атрад БНР», байкі да 500-годдзя бітвы пад Воршай, з выявай Вітаўта Вялікага і іншыя.

 

2. LSTR

Яшчэ адна папулярная інтэрнэт-крама, адзенне якой будзе актуальным у Дзень Волі, гэта «LSTR Adzieńnie». За два гады працы брэнд выпусціў дзесятак унікальных рэчаў і задзейнічаў у сваіх фотасесіях усіх зорак музычнай сцэны Беларусі, ад Міхалка да Вольскага.

 

Крама прапануе цішоткі, кашулі і світшоты з разнастайнымі аўтарскімі «Пагонямі», некалькі тыпаў вышыванак, арнамент і крой для якіх распрацавала Анастасія Глушко, адзіны ў краіне афіцыйны экспэрт ЮНЕСКА ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

3. Sakolka.by

Фэйсбук-крама «Sakolka.by» да Дня Волі стварыла цэлы шэраг маек, прысвечаных БНР.

А для сваёй калекцыі цішотак «Асобны атрад БНР - II» дызайнер Вадзім Пракопчык распрацаваў сваю філасофію, з якой можна пазнаёміцца ​​тут.

 

4. Symbal.by

Крама «symbal.by» прапануе 25 Сакавіка надзець класічную футболку з «Паганяй» Яўгена Куліка і Уладзіміра Крукоўскага.

 

Дарэчы, некалькі дзён таму інтэрнэт-пляцоўка «symbal.by» абвясціла аб адкрыцці афлайн-крамы ў менскім гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі», дзе прапануе сапраўдныя вышыванкі, вышымайкі, а таксама цішоткі і байкі, якія падыдуць для Дня Волі, з надпісамі «Жыве Беларусь!» і «Люблю Беларусь!».

 

5. «Суколка патрыёта»

Крама «Суколка Патрыёта», акрамя вялікага выбару футболак прапануе стыльныя бейсболкі з нацыянальнымі сімваламі.

 

6. Honar

Брэнд адзення «Honar» анансаваў, што ў красавіку адкрывае свой шоў-рум і дэманструе новую калекцыю.

 

А пакуль на Дзень Волі можна апрануць што-небудзь з ранейшых калекцый брэнда.

 

7. «Працуй пільна»

Малады менскі брэнд вулічнага адзення і адзення «Працуй пільна» для ўсіх аматараў шэсцяў і мітынгаў прапануе шапкі, швэдры і курткі са сваіх калекцый «Час адкрываць сябе» і «Калі вы ёсць...»

 

8. «Беларусам»

Інтэрнэт-крама «Беларусам» спецыялізуецца на вязаных шаліках, швэдрах, а цяпер і камізэльках. Засталося толькі абраць - чырвоную або белую, з «Пагоняй» або арнаментам.

 

9. Традыцыйная вышыванка

Адзін з заклікаў пры падрыхтоўцы Дня Волі, які прагучаў упершыню ў гэтым годзе: «надзяваем вышыванкі, вышымайкі, народныя строі або апранаем усякую вопратку з арнаментам. Даставайце прыгожыя вышытыя кашулі і спадніцы з бабуліных куфраў, купляйце ў майстроў або ў крамах. У нас ёсць традыцыі і мы іх любім. Нацыянальныя строі вылучаюць і робяць нас асаблівымі».

 

На сайце моўных курсаў «Мова нанова» з'явіўся спіс з 38 прапаноў, дзе купіць або замовіць сапраўдную вышыванку.

10. Свой малюнак

Калі хочацца быць асаблівым і ўнікальным, то можна раздрукаваць на футболку або майку свой унікальны малюнак, плакат або заклік.

Культурная пляцоўка «Арт-сядзiба» на сваім сайце апублікавала каталог з дзесяткам варыянтаў «Пагоні», якія можна свабодна спампоўваць і выкарыстоўваць ва ўсякіх мэтах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках