28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт упершыню ў свеце здзейсніў рэйс на паліве са сланечнікавага алею

7
Самалёт упершыню ў свеце здзейсніў рэйс на паліве са сланечнікавага алею

Рэйс здзейсніла кітайская авіякампанія.

У суботу, 21 сакавіка, самалёт кітайскай авіякампаніі Hainan Airlines упершыню ў свеце здзейсніў камерцыйны рэйс з Шанхая ў Пекін на паліве, напалову зробленым з выкарыстанага расліннага алею, паведамляецца ў часопісе PhysOrg.

Boeing 737, які выканаў камерцыйны рэйс з Шанхая ў Пекін, быў запраўлены палівам, напалову зробленым з авіягазу, стандартнага рэактыўнага вуглевадароднага паліва, а напалову - з біяпаліва, створанага з выкарыстанага расліннага алею. Алей быў сабраны дзякуючы садзейнічанню рэстаранаў, якія актыўна выкарыстоўваюць алей пры падрыхтоўцы традыцыйных кітайскіх страў, піша «Газета.Ru».

Біяпаліва, вырабленае з дадаваннем расліннага алею, ужо выкарыстоўвалася на тэставых палётах канадскіх і аўстралійскіх самалётаў, аднак прадстаўнік кампаніі Boeing заявіў, што палёт кітайскага самалёта стаў першым камерцыйным рэйсам, выкананым на падобным паліве. Распрацоўка паліва спансуецца кампаніямі China National Aviation Fuel company і кітайскай нафтавай карпарацыяй Sinopec.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках