28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украінскае войска ўваходзіць у пяцёрку наймацнейшых на кантыненце

4
Парашэнка: Украінскае войска ўваходзіць у пяцёрку наймацнейшых на кантыненце

Украінскае войска зможа абараніць дзяржаву.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў падчас сустрэчы з камандзірамі брыгад і батальёнаў Узброеных сіл Украіны ў Нацыянальным універсітэце абароны Украіны.

Паводле ягоных слоў, на сёння ўкраінскае войска ўваходзіць у пяцёрку наймацнейшых на кантыненце.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка раней заяўляў, што ёсць цвёрдая надзея на мір, але Украіна рыхтуецца абараняць дзяржаву.

«Што адбываецца цяпер? Цяпер ёсць вайна, але ёсць цвёрдая надзея на мір. І я як украінскі прэзідэнт і Украіна як дзяржава робім усё, каб гэты мір быў усталяваны. Але мы рыхтуемся да абароны дзяржавы, мы зусім не рамантыкі, і мы робім усё магчымае, каб у выпадку, калі, не дай Божа, будуць разгорнутыя актыўныя наступальныя дзеянні супраць Украіны, з усёй моцай сустрэць і даць ворагу па зубах», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках