На шведскага міністра напалі з вогнетушыцелем
1- 24.03.2015, 9:24
- 6,585
Міністр юстыцыі і міністр у справах міграцыі ва ўрадзе Швецыі Морган Ёхансан падпаў пад напад, калі наведваў лагер уцекачоў.
Невядомы мужчына абліў чыноўніка пенай з вогнетушыцеля, піша ТАСС са спасылкай на газету Kristianstadsbladet.
Морган Ёхансан быў з інспекцыяй ў лагеры для бежанцаў, размешчаным у будынку былой бальніцы ў горадзе Брубю. Візіт ужо завяршаўся, міністр рушыў да выхаду, калі які мужчына, што стаяў каля дзвярэй, нечакана сарваў са сцяны вогнетушыцель і накіраваў брую на палітыка.
Нападнік быў абясшкоджаны асабістай аховай чыноўніка: яны павалілі яго на падлогу. У лагер прыехалі тры паліцэйскія машыны і затрыманы быў дастаўлены ў пастарунак.
Калі міністр высах, ён быў сустрэты апладысментамі. Уцекачы выказалі госцю сваё шкадаванне праз здарэнне.
Морган Ёхансан прызнаўся Kristianstadsbladet, што ўсё прайшло вельмі хутка, і ён быў здзіўлены і напалоханы. Тым не менш, ніякай шкоды міністру нанесена не было, і ён прадоўжыў іншыя запланаваныя мерапрыемствы.