Шведскія знішчальнікі перахапілі самалёты РФ над Балтыйскім морам
1- 24.03.2015, 15:04
- 8,404
Шведскія знішчальнікі перахапілі чатыры расейскія самалёты, якія выконваюць рэйсы ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.
Пра гэта заявіла Мінабароны краіны ў аўторак, 24 сакавіка, паведамляе ZN.ua са спасылкай на агенцтва Reuters.
Як адзначаецца ў публікацыі, падзея адбылася«на фоне напружанасці ў рэгіёне» (у Балтыі).
«Стасункі паміж Захадам і Расеяй сапсаваліся праз ролю Масквы ў канфлікце ва Украіне і далучэнні Крыму. У той жа час павялічылася вайсковая дзейнасць Расеі ў Прыбалтыцы», - гаворыцца ў паведамленні.
Швецыя, якая не з'яўляецца сябрам NАТО, заявіла, што перахапіла два расейскія бамбавікі Backfire, якія былі ў суправаджэнні двух знішчальнікаў РФ Flanker. Чытайце таксама: Расейскі вайсковы карабель зноў зафіксаваны паблізу Латвіі. Паведамлялася, што самалёты Балтыйскай паветранай паліцыі 17 сакавіка падняліся на перахоп сямі вайсковых самалётаў РФ над Балтыйскім морам.