2 траўня 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Еўразвяз ігнаруе Украіну

Джордж Сорас: Еўразвяз ігнаруе Украіну

Амерыканскі мільярдэр-філантроп Джордж Сорас мяркуе, што Еўразвяз ігнаруе фінансавы стан Украіны.

Ён заклікае Брусэль выдаць Кіеву дадатковае фінансаванне, паведамляе BBC.

84-гадовы мецэнат заявіў, што Еўропа занадта занятая развязаннем фінансавых праблем Грэцыі. Лепш было б заахвоціць украінцаў, якія імкнуцца да Еўропы і супрацьстаяць пагрозе з Расеі, мяркуе Джордж Сорас.

Прадстаўнікі ўкраінскага ўрада наведваюць еўрапейскія дзяржавы і ЗША з мэтай дамагчыся рэструктурызацыі дзяржаўнай запазычанасці.

Два тыдні таму рада кіраўнікоў МВФ прыняла пастановы аб выдаванні больш за 17 млрд. даляраў Кіеву ў рамках чатырохгадовай праграмы дапамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках