1 траўня 2024, Серада, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд паводле справы аб забойстве ў Гюмры пройдзе ў Арменіі

9
Суд паводле справы аб забойстве ў Гюмры пройдзе ў Арменіі

Суд над расейскім вайскоўцам Валерыем Пермяковым, які прызнаўся ў забойстве сямі сямейнікаў у Гюмры, пройдзе на тэрыторыі Арменіі.

Пра гэта заявіў у Ерэване дэпутат Дзярждумы РФ Алег Лебедзеў. Паводле ягонай інфармацыі, судзіць Валерыя Пермякова будуць паводле расейскіх законаў, паведамляе BBC.

"Экспэртызы ўжо практычна закончаныя, але яшчэ праходзіць апытанне сведак - на сённяшні дзень апытана блізу 4 тысяч чалавек", - сказаў Лебедзеў.

Паводле папярэдніх звестак следства, 12 студзеня гэтага года вайсковец расейскай базы ў Арменіі радавы Валерый Пермякоў самавольна пакінуў службу на варце. Затым у адным з дамоў горада Гюмры ён застрэліў шасцярых сямейнікаў Авецісян і параніў 6-месячнае немаўля, якое памерла пазней у шпіталі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках