1 траўня 2024, Серада, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседзі Беларусі пераходзяць на летні час

13
Суседзі Беларусі пераходзяць на летні час

У ноч з суботы на нядзелю большасць еўрапейскіх краін пераходзяць на летні час.

Беларусь і Расея не пераводзяць стрэлкі гадзінніка.

З заўтрашняга дня менскі час будзе такім жа, як у Вільні, Кіеве і Рызе. Розніца ў часе паміж беларускай сталіцай і Варшавай, Бэрлінам, Рымам, Венай, Амстэрдамам ды іншымі гарадамі зоны CET (Central European Time) ізноў складзе адну гадзіну.

Апошнія 5 месяцаў мы «апярэджвалі» нашых заходніх суседзяў на дзве гадзіны праз тое, што ў 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераводу гадзінніка на сезонны час следам за Расеяй. Пастановай урада вымярэнне часу ў нашай краіне праводзіцца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай часавых зон паводле занальнага часу плюс адна гадзіна без пераводу стрэлак на сезонны час. Гэта выклікала крытыку з боку медыкаў і незадаволенасць многіх грамадзян краіны.

Упершыню Беларусь не перайшла на зімовы час 30 кастрычніка 2011 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках