6 траўня 2024, панядзелак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарцёрам мінулай датай прадоўжылі «адтэрмінаваны» ПДВ

4
Імпарцёрам мінулай датай прадоўжылі «адтэрмінаваны» ПДВ

Лукашэнка падпісаў указ, які прадаўжае на 2015 год дзеянне 90-дзённай адтэрміноўкі ў выплаце ПДВ імпарцёрамі.

Указ №99 быў падпісаны 26 лютага і 3 сакавіка апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, піша БелаПАН.

Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на эканамічныя дачыненні, якія ўзніклі з 1 студзеня. Згодна з указам сумы ПДВ, "выплачаныя пры ўвозе набытых тавараў з тэрыторыі дзяржаў, якія не з'яўляюцца чальцамі Еўразійскага эканамічнага саюза, падлягаюць вылiку ў тым справаздачным перыядзе, у якім скончылася 90 каляндарных дзён з даты іх выпуску ў адпаведнасці з заяўленай мытнай працэдурай".

Адтэрміноўка не распаўсюджваецца на паліўна-энэргетычныя тавары, якія імпартуе Беларусь.

Варта адзначыць, што ўказ аб 90-дзённай адтэрміноўцы права на вылік увазнога ПДВ для беларускіх імпарцёраў ужо дзейнічаў у 2014 годзе - з жніўня да снежня.

У сярэдзіне лютага сёлета беларускія бізнэс-саюзы, даведаўшыся пра планы ўрада падоўжыць дзеянне рэзананснага ўказу, звярнуліся ў Мінфін з просьбай не рабіць гэтага.

Як адзначалася ў лісце, летась імпарцёрам прыйшлося выплачваць ПДВ фактычна двойчы: першы раз - на мяжы пры ўвозе тавару, другі - пры выплаце падаткаў за справаздачны перыяд. Вярнуць звышвыплачаныя сумы ПДВ імпарцёры маглі толькі праз тры месяцы. У выніку ў прадпрыемстваў-імпарцёраў утварыўся недахоп абаротных сродкаў на суму звышвыплачанага ПДВ.

Прадстаўнікі бізнэсу папярэджвалі чыноўнікаў, што падаўжэнне гэтых нормаў будзе мець шэраг негатыўных наступстваў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра "вымыванне" абаротных сродкаў у арганізацый-імпарцёраў, што пацягне за сабой павелічэнне сабекошту тавараў, скарачэнне паступленняў у бюджэт падатку на прыбытак і, як следства, павелічэнне коштаў для канчатковага спажыўца.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках