27 красавiка 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Нідэрландаў: «Боінг» на Данбасе быў збіты з расейскага «Бука»

70
Пракуратура Нідэрландаў: «Боінг» на Данбасе быў збіты з расейскага «Бука»

Самалёт рэйса «МН17» быў збіты ракетай «Бук», запушчанай з расейскай устаноўкі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры Нідэрландаў, пад кіраўніцтвам якой Міжнародная Група крыміналістаў (JIT) праводзіць расследаванне трагедыі, паведамляе ТСН.

Паведамляецца, што «Бук» быў прывезены з Расеі ва Украіну незадоўга да трагедыі. Гэта пацвярджаюць шматлікія фота і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.

Следчыя JIT сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. Праз такі вялізны аб'ём матэрыялу давялося значна павялічыць склад аналітычнай групы.

Цяпер экспэрты павінны не толькі выявіць кола падазроных і сабраць довады супраць іх, але і падаць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду. Менавіта над гэтым цяпер і працуе пракурорская група.

Таксама ў пракуратуры Нідэрландаў адзначаюць, што ёсць сур'ёзныя сведчанні таго, што сакрэтныя службы РФ пастаянна спрабуюць узламаць і пракрасціся ў кампутарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры.

Смартфоны і ноўтбукі, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне, і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, давялося знішчыць. Прычына - інфіцыраванасць шпіёнскай праграмай Spyware.

У некаторых выпадках прыйшлося выдаліць з сеткі старонкі паліцэйскіх, бо яны падпалі нападу і маглі быць інфікаваныя.

«Боінг-777» кампаніі Malaysia Airlines разбіўся 17 ліпеня 2014 г. у Данецкай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Расеяй. На борце самалёта знаходзіліся 283 пасажыры і 15 сябраў экіпажа.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках