27 красавiка 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае піва і малако ў Калінінградзе таннейшае, чым у Беларусі

7

Журналісты параўналі кошты на прадукты ў Калінінградзе і Менску.

У калінінградскай краме "Аўрора" ёсць беларускае малако, масла, некалькі відаў сыроў і ёгурты і беларускае піва, паведамляе "Еврорадио".

Кошт на беларускае стэрылізаванае малако "Славянскія традыцыі" ад Менскага малочнага завода №1 у пераліку на беларускія рублі - у сярэднім 16 000 рублёў.

Кошты на беларускае малако ў Калінінградзе

У Менску такое малако каштуе на чатыры тысячы танней. Побач у калінінградскім супермаркеце ляжыць некалькі пакетаў расейскага малака, яго амаль разабралі, і яно таннейшае за беларускае ўдвая.

Прадавачка на касе кажа:

"Беларускае малако разбіралі да крызісу і вельмі хвалілі. А цяпер, паводле маіх назіранняў, пачалі купляць тое, што менш каштуе, Людзі лічаць грошы. Вось расейскае малако ў пакетах таннейшае за ваша - яго людзі і бяруць".

На паліцах ляжыць таксама сыр фету "Арыстаў" (Менскага малочнага завода №1). Розніца паміж коштам у Беларусі і Расеі складае 9 000 рублёў - у Беларусі танней. Ёсць беларускае малако, сыры, алей і ёгурты. Заўважаю, што тэрмін некаторых прадуктаў мінае праз дзве гадзіны, але "малачко" яшчэ стаіць на паліцах у першых шэрагах.

200 грамаў сыру "Гауда" ("Савушкін прадукт") каштуе ў Калінінградзе 33600 рублёў, у Беларусі такі сыр таннейшы амаль на 10 000 рублёў!

Такі кошт сыру ў Калінінградзе

А вось сялянскае масла 180 грамаў каштуе на нашы 20000 рублёў, у Менску яно таннейшае на дзве-тры тысячы. Ёгурт "Ласкавае лета" - 3600 за слоічак просяць ў Калінінградзе. Такі ж ёгурт ў Беларусі каштуе ўжо 4500-5000 рублёў.

Кошты ў Менску...

...І ў Расеі

Прыкладна на адным узроўні ў Калінінградзе і Менску кошты на агуркі, перац, памідоры. Але Менск апярэджвае ў коштах на хлеб: калі палова хлеба каштуе ў Калінінградзе ў сярэднім чатыры тысячы рублёў, то ў Менску - не менш за пяць.

Танней, чым у Беларусі, у Калінінградзе і беларускае піва. На паліцах ёсць "Аліварыя" (0,5 літра) і "Александрыя" (1,5 літра). Піва мы знаходзім, праўда, на самых ніжніх паліцах - калі не асабліва прыглядацца, можна і не заўважыць. "Выгадныя" паліцы на ўзроўні вачэй пакупнікоў займаюць расейскія піўныя брэнды.

Розніца паміж коштамі ў Калінінградзе і Менску складае адну тысячу рублёў на карысць Расеі, а калі купляць 1,5 літра "Александрыі", калінінградзец можа выйграць 10 000 рублёў. Беларускае піва ў Беларусі даражэйшае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках