27 красавiка 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Круглага просяць аплаціць «Дажынкі»

9
Жыхароў Круглага просяць аплаціць «Дажынкі»

У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, жыхары незадаволеныя ініцыятывай мясцовай улады аб правядзенні Дня неаплатнай працы.

Жыхары сцвярджаюць, што такія Дні плануецца праводзіць раз на месяц. Заробленыя на іх сродкі пойдуць на падрыхтоўку Круглага да абласных «Дажынак». Прадпрыемствы і арганізацыі праінфармаваныя аб сумах, якія яны павінны пералічыць на рахунак райвыканкама, паведамляе «Радыё Свабода».

Першы такі дзень правялі 25 лютага. Дзённы заробак кожнага работніка раёна пералічаны на ўпарадкаванне Круглага. Як кажуць жыхары райцэнтра, выдзеленых сродкаў на святкаванне не стае. Гэтую нястачу і замяшчаюць «ахвяраваннямі». Так сцвярджае і мясцовая актывістка Зінаіда Мілешчанка. Яна займела копію дакумента райвыканкама, з якога відаць, як, колькі і хто, на думку чыноўнікаў, павінен здаць грошай на «Дажынкі»:

«У мэтах прыцягнення сродкаў на добраўпарадкавання гарадскога пасёлка Круглае для фестывалю-кірмашу «Дажынкі», на прапанову працоўных калектываў, Круглянскі выканаўчы камітэт пастанавіў правесці ў Круглым дзень неаплатнай працы, рэкамендаваць заробленыя сродкі на працоўных месцах з неаплатнай працы ў добраахвотным парадку пералічыць на пазабюджэтны рахунак Круглянскага раённага выканаўчага камітэта», - цытуе Зінаіда Мілешчанка пастанову Круглянскага чыноўнікаў.

«Яны не распавялі людзям, на што канкрэтна будуць выдаткоўвацца сабраныя грошы», - працягвае Зінаіда Мілешчанка.

«Людзей абурае тое, што гэтыя грошы могуць пайсці на нейкія семінары і зборы. У нас раён апошнім часам ператварыўся ў нейкі цэнтр усялякіх семінараў, сустрэч абмену досведам і збораў. Мільёнаў пяцьдзесят-шэсцьдзесят, напэўна, збяруць. Як сказала мне сёння адная жанчына: «Я, - кажа яна, - эканомлю на ўсім, каб дзецям у выходныя дні купіць банан або яблыкі. І мне гэтых грошай на «Дажынкі» шкада».

Голасна круглянцы не гавораць пра сваю незадаволенасць. Гэтая тэма абмяркоўваецца толькі сярод знаёмых, якія давяраюць адзін аднаму. Тлумачаць гэта тым, што баяцца страціць працу.

«Раён - жабрак. Тут раскідалі ўсё, што можна было. Засталася адная арганізацыя, якая яшчэ неяк выжывае», - далучаецца да размова мужчына, які прасіў не называць ягонага імя.

«Людзі тут баяцца страціць месца працы, але пераважна людзі незадаволеныя. Аднак ім прасцей трыццаць-сорак тысяч выкінуць, каб ад іх адчапіліся. Калі пачынаюць абурацца, то іх палохаюць кантрактамі. Цяпер жа гэтая кантрактная сістэма, каб закрыць людзям рот».

Як вынікае з пастановы райвыканкама, асвятляць тэму Дня неаплачанай працы даручалася мясцовым дзяржаўным СМІ. У самім райвыканкаме пацвярджаюць, што такі Дзень у раёне праводзіўся, аднак адмаўляюць, што ён стане рэгулярным. Скаргаў, кажуць чыноўнікі, ім не паступала:

«Мы ж толькі першы Дзень правялі, а вось у мінулым годзе ў Кіраўску было такіх Дзён неаплатнай працы пяць ці шэсць. А мы дык толькі адзін. Гэта была прынятая пастанова раённага выканаўчага камітэта аб правядзенні Дня неаплатнай працы. І ўсё, больш не будзе».

У запэўніванні дзяржаўнага службоўца, што Дзень неаплатнай працы - акцыя разавая, людзі не вераць. Быў адзін, будзе і другі.

«Суботнікі такія будуць штомесяц, пакуль не падрыхтуюць раён да «Дажынак». Куды ідуць грошы, мы ж не ведаем. А каму яны патрэбныя, тыя «Дажынкі»? Гэта ж чыстая паказуха», - кажа ананімны суразмоўца.

На падрыхтоўку Круглага да «Дажынак» свой заробак за дзень, як паказана ў дакуменце з райвыканкама, павінны пералічыць працоўныя калектывы, супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі. Свой унёсак павінны зрабіць і сяляне. Сабраныя грошы будзе размяркоўваць раённы жылкамгас.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках