28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters рассакрэціў дэталі дакладу Нямцова пра расейскіх вайскоўцаў на Украіне

9
Reuters рассакрэціў дэталі дакладу Нямцова пра расейскіх вайскоўцаў на Украіне

Барыс Нямцоў за дзень да сваёй смерці выклаў некаторыя дэталі свайго рыхтаванага дакладу "Пуцін.Вайна".

Пра гэта паведамляе Reuters, у распараджэнне якога патрапіла цыдулка, напісаная Нямцовым ад рукі, піша РБК.

Цыдулку выданню паказала паплечніца Нямцова з РПР-Парнас Вольга Шорына. У ёй гаворыцца: "Некалькі дэсантнікаў з Іванава звязаліся са мной. 17 дэсантнікаў былі забітыя, яны не атрымалі свае грошы, але цяпер яны баяцца гаварыць".

Шорына паказвае на тое, што Барыс Нямцоў баяўся, што яго офіс праслухоўваецца, таму наважыў на паперы выкласці ёй дэталі, якія тычацца ягонага расследавання падзей ва Украіне. Паводле ейных слоў, Нямцоў збіраўся апублікаваць даклад "Пуцін.Вайна", прысвечаны падзеям на Данбасе, тыражом 1 млн копій.

Яна адзначае, што большасць матэрыялаў для свайго дакладу Нямцоў браў з адкрытых крыніц, і ён не збіраўся публікаваць нейкую сенсацыйна новую інфармацыю. Аднак, як адзначае Шорына, падчас расследавання Нямцоў меў стасункі з расейскімі жаўнерамі, якія, са слоў палітыка, ваявалі ва Украіне. Нямцоў спрабаваў пераканаць іх зрабіць публічныя заявы.

Шорына адзначае, што ў цыдулцы ідзе гаворка аб байцах 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая дыслакуецца ў Іванаўскай вобласці. "Нямцоў падтрымліваў сувязь з гэтымі дэсантнікамі, як - я не ведаю", - кажа Шорына.

Яна адзначае, што самая з дэсантнікамі не кантактавала. Са слоў іншага паплечніка Нямцова з РПР-Парнас, Іллі Яшына, Нямцоў планаваў паехаць у Іванава для таго, каб пагаварыць з бацькамі загінулых жаўнераў.

Нагадаем, расейская апазіцыя збіраецца неўзабаве апублікаваць даклад Нямцова аб вайскоўцах РФ ва Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках