2 траўня 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: У Расеі няма грошай на падтрымку Лукашэнкі

39
Леанід Злотнікаў: У Расеі няма грошай на падтрымку Лукашэнкі

Адмова Масквы даць крэдыт паказвае, што ў Расеі - значныя праблемы.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Злотнікаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Ён адзначае, што Еўразійскі банк да траўня адклаў пералік астатняга траншу крэдыту для Беларусі. Маскоўская сустрэча не дала выразных вынікаў што да фінансавай падтрымкі Лукашэнкі. Сама расейская гаспадарка паказвае значнае падзенне за апошнія месяцы.

«У Расеі таксама і грошай мала, і ў іх за апошнія некалькі месяцаў рэальныя заробкі знізіліся на 10%. І ў Беларусі за гэты ж час на столькі ж зменшыліся. У Расеі ў насельніцтва грошай будзе ставаць толькі на аплату камунальных паслуг і харчавання. Гэта значыць суровая сітуацыя складваецца ў Расеі. І Расея не дамовілася», - кажа Леанід Злотнікаў.

Беларускі ўрад спадзяецца на крэдыт ад МВФ. Місія фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана пачала працаваць у Менску. Да 16 сакавіка адбудуцца сустрэчы ва ўрадзе, у адміністрацыі Лукашэнкі, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў.

Намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч адзначыў, што магчымасці пачатку новай праграмы МВФ з Беларуссю абмежаваныя. Эканамічнай асновай для крэдыту з'яўляецца гатоўнасць праводзіць структурныя рынкавыя рэформы, а наша краіна да іх не гатовая, мяркуе Леанід Злотнікаў.

«Як паказваюць падзеі, да рынку Беларусь не ідзе. Прыватная ўласнасць ёй не патрэбная, свабода коштаў - таксама. Мы не выканалі ўмовы ранейшага крэдыту, які ў 2009 годзе быў дадзены. Абяцалі і тое, і гэта, сёе-тое выканалі, але мала. Таму крэдыт як бы няма за што даваць», - мяркуе ён.

Нагадаем, як паведамілі раней некалькі інфармаваных крыніц, улады Беларусі запыталі ва ўрада Расеі фінансавую падтрымку на 2015 год у суме 2,5 млрд даляраў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках