2 траўня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Яшын: Пуцін павінен быць дапытаны ў справе аб забойстве Нямцова

8
Ілля Яшын: Пуцін павінен быць дапытаны ў справе аб забойстве Нямцова

Забойства палітыка было найбольш выгадным для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ён павінен быць дапытаны следчымі ў гэтай справе.

Пра гэта ў эфіры праграмы "Права на ўладу" на ўкраінскім тэлеканале 1+1 заявіў паплечнік і сябра Барыса Нямцова Ілля Яшын.

"Пуцін з'яўляецца галоўным атрымальнікам выгады ад забойства Барыса. Нямцоў быў самым галоўным, самым значным і самым змястоўным крытыкам прэзідэнта і ягонага бліжэйшага атачэння", - заявіў Яшын.

З ягоных слоў, Пуцін нясе палітычную адказнасць за смерць Нямцова, таму што менавіта расейскі прэзідэнт нясе адказнасць за тую атмасферу нянавісці ў дачыненні да апазіцыі, якую ён называў "нацыянал-здраднікамі", "пятай калонай", "ворагамі Расеі". "У рэшце, менавіта гэтая нянавісць матэрыялізавалася ў кулі, якія забілі майго сябра Барыса Нямцова. Уладзімір Пуцін павінен быць як мінімум дапытаны следчымі, хоць я выдатна разумею, што пакуль улада не зменіцца, наўрад ці гэта адбудзецца", - сказаў Яшын.

Таксама ў паплечніка Нямцова выклікае здзіўленне версіі забойства ад Следчага камітэта РФ, якія бачаць у здарэнні "бытавую падставу" ці "ўкраінскі след". "Каментары Следчага камітэта ў сутнасці зводзяцца да палітычных спекуляцый з нагоды асабістага жыцці Нямцова, нейкая лухта пра ўкраінскі след. Асноўныя версіі, якія ляжаць на паверхні - даклад Нямцова пра Украіну, ягоная крытыка ў адрас высокапастаўленых чыноўнікаў. Наколькі я разумею, гэтыя версіі нават не разглядаюцца", - сказаў палітык.

Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце паблізу Крамля. 3 сакавіка ў Маскве прайшло ягонае пахаванне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках