2 траўня 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Украіны: сведцы забойства Нямцова пагражаюць

57
Генпракуратура Украіны: сведцы забойства Нямцова пагражаюць

Невядомыя "наведалі" Ганну Дурыцкую ўжо пад Кіевам.

Сведка ў справе аб забойстве расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова ўкраінка Ганна Дурыцкая заявіла пра пагрозу яе жыццю, паведамляе Генпракуратура Украіны, піша zn.ua.

"5 сакавіка 2015 года ў Белацаркоўскі ГА ГУМУС Украіны ў Кіеўскай вобласці звярнулася з заявай Ганна Дурыцкая, якая з'яўляецца сведкам у справе паводле факту забойства апазіцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова, пра пагрозу яе жыццю з боку невядомых асоб у час знаходжання на месцы жыхарства бацькоў", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ГПУ ў пятніцу, 6 сакавіка.

На даручэнне пракуратуры Кіеўскай вобласці следчым аддзелам Белацаркоўскага гараддзела міліцыі распачатае расследаванне крымінальнай справы паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.15, ч.1 арт. 115 КК Украіны.

"Генеральны пракурор Украіны Віктар Шокін даў даручэнне прыняць усе неабходныя захады для абароны жыцця і здароўя Ганны Дурыцкай", - гаворыцца ў паведамленні.

Ганна Дурыцкая была з Нямцовым у момант яго забойства ў ноч на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце. Пры гэтым яна сцвярджае, што не бачыла забойцу і не можа паведаміць асаблівасці вонкавага выгляду аўто, у якім ён, як мяркуецца, схаваўся. 2 сакавіка яна паскардзілася расейскім журналістам, што дала ўсе неабходныя паказанні следчым органам РФ, але яе прадаўжаюць утрымліваць на тэрыторыі Расеі. У ноч 3 сакавіка Дурыцкая з адвакатам вылецела ва Украіну.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках