2 траўня 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі амаль 3 тысячы руж і кактусаў

12
Берасцейскія мытнікі канфіскавалі амаль 3 тысячы руж і кактусаў

У пункце пропуску "Казловічы" спыненая спроба незаконнага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС буйной партыі гаршковых раслін.

АБ гэтым паведамілі charter97.org у прэс-групе Берасцейскай мытні.

Аўтамабіль маркі IVECO з зялёным грузам ехаў з Венгрыі ў адрас беларускай фірмы-атрымальніка. Пры правядзенні аперацыі мытнага кантролю з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу мытнікі ўстанавілі перавышэнне колькасці задэклараваных тавараў. У грузавым адсеку паўпрычэпа сярод асартыменту кветак знаходзілася больш за 2800 гаршкоў кактусаў і квітнеючых руж, якія не былі заяўлены ў таварасуправаджальных дакументах.

Кантрабандныя кветкі канфіскаваныя да пастановы суда. Паводле папярэдняй ацэнцы, іх агульны кошт склаў блізу Br150 млн. У мытні адзначаюць традыцыйны для пачатку вясновага сезону рост колькасці спробаў незаконнага перамяшчэння кветак праз мяжу. Так, некалькі дзён таму ў пункце пропуску "Казловічы" было канфіскавана звыш 1700 саджанцаў розных дэкаратыўных раслін, якія рухаліся з Бельгіі праз беларуска-польскую мяжу з парушэннем норм мытнага заканадаўства.

Фота з архіву

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках