2 траўня 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Журналісты павінны тлумачыць міліцыі, навошта ім фота адміністрацыйных будынкаў

23
МУС: Журналісты павінны тлумачыць міліцыі, навошта ім фота адміністрацыйных будынкаў

Супрацоўнікі міліцыі маюць права ведаць аб мэтах здымкі адміністрацыйных будынкаў.

Пра гэта заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, каментуючы нядаўнія выпадкі затрымання супрацоўнікаў СМІ.

«Такое патрабаванне накіраванае выключна на гарантыю бяспекі ў краіне і закліканае павысіць пільнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у частцы прадухілення магчымых пагроз рознага характару: ад правакацый да тэрарыстычных актаў, - цытуе БелТА каментар міліцэйскага ведамства. - Гаворка не ідзе пра забарону відэа- ці фотаздымкі адміністрацыйных будынкаў, а рэгулюе выключна дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

У МУС растлумачылі, што неабходнасць такога ўказання выкліканая частымі выпадкамі затрымання грамадзян, якія здымалі адміністрацыйныя будынкі з непрыстойнымі мэтамі. «У асобных эпізодах здымку суправаджалі адкрыта хуліганскія дзеянні», - гаворыцца ў каментары.

У МУС нагадалі, што «пры ўзнікненні падазрэнняў на дачыненне грамадзяніна да правакацыйнай ці іншай дзейнасці, якая пагражае грамадскай бяспецы, супрацоўнікі АУС маюць права дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам аж да дастаўлення грамадзяніна ў аддзел унутраных спраў і правядзення разбору».

Нагадаем, 26 лютага за фатаграфаванне падсвятлення будынка Акадэміі навук быў затрыманы супрацоўнік «Камсамольскай праўды ў Беларуси». Ва УУС Першамайскага раёна яму паведамілі, што ў адпаведнасці з новым распараджэннем фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў забароненае.

Яшчэ некалькі такіх паводле абставінаў выпадкаў былі зафіксаваныя 1 сакавіка ў Менску і 2 сакавіка ў Глыбокім.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках