2 траўня 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месяц рэзервы Расеі скараціліся на $16 мільярдаў

15
За месяц рэзервы Расеі скараціліся на $16 мільярдаў

Аб'ём золатавалютных рэзерваў Расеі на 1 сакавіка склаў 360,2 мільярда даляраў.

У лютым ён дасягаў 376,2 мільярда. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў матэрыялах Цэнтрабанка, піша Lenta.ru.

У снежні мінулага года ЦБ тлумачыў, што рэзервы памяншаюцца праз выдачу банкам валютных крэдытаў. Прадстаўнік рэгулятара тады адзначыў, што грошы прадаваліся на аўкцыёнах, а таксама ў аперацыях «валютны своп». Гэтыя сродкі вернуцца ў рэзервы, бо былі выдадзеныя на зваротнай аснове, растлумачылі ў ЦБ. Акрамя таго, на скарачэнне рэзерваў паўплывала валютная пераацэнка праз умацаванне даляра ў дачыненні да еўра.

23 снежня стала вядома, што залаты запас Расеі вырас на 19 тон. Ён дасягнуў 1187,5 тоны - максімальны паказчык за апошнія 20 гадоў.

Міжнародныя рэзервы - высокаліквідныя замежныя актывы, якімі валодаюць Банк Расеі і ўрад. Яны складаюцца з замежнай валюты, спецыяльных правоў пазыкі, рэзервовай пазіцыі ў МВФ і залатога запасу. Цэнтрабанк выкарыстоўвае золатавалютныя рэзервы, у тым ліку, і для інтэрвенцый, якія з'яўляюцца інструментам падтрымкі курсу рубля.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках