2 траўня 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саманта Паўэр: Сепаратысты забілі ў Дэбальцаве 500 мірных жыхароў

7
Саманта Паўэр: Сепаратысты забілі ў Дэбальцаве 500 мірных жыхароў

Прадстаўніца ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што ў Дэбальцаве было знойдзена 500 целаў мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку абстрэлаў баявікоў.

Пра гэта яна сказала падчас чарговага пасяджэння Рады бяспекі ААН у Нью-Ёрку, УНІАН.

"Сепаратысты выкарыстоўваюць спыненне агню для таго, каб правесці перадыслакацыю, а Расея далей дае ім неабмежаваны доступ да ўзбраення", - падкрэсліла Паўэр.

Прычым яна, кажучы аб сітуацыі вакол населенага пункта Шырокіна, выказала ўстурбаванасць з нагоды таго, што Марыупаль "можа стаць наступнай мэтай для сепаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў".

Разам з тым, Паўэр звярнула ўвагу на сітуацыю ў Дэбальцаве, дзе было знойдзена "сотні безыменных ахвяраў". Сярод іншага, спасылаючыся на звесткі ААН, пасол адзначыла, што "500 целаў было знойдзена ў будынках і сутарэннях пасля штурму горада". Паводле ейных слоў, у гэтых падвалах і дамах людзі хаваліся ад абстрэлаў прарасейскіх баевікоў.

Паўэр нагадала, што адзін з лідараў баевікоў заяўляў, што ўсе, хто будзе пакідаць горад, будуць трапляць пад іх абстрэл.

"Сёння дарога з горада знаходзіцца пад абстрэлам, такім чынам мясцовыя жыхары павінны былі рызыкаваць сваім жыццём як застаючыся ў горадзе, так і пакідаючы горад", - заявіла яна.

Паўэр таксама дадала, што ахвяры – гэта адзін вынік канфлікту, калі, у той жа час, другім вынікам з'яўляецца тое, што незаконная акупацыя тэрыторыі Украіны прадаўжаецца. У сувязі з гэтым яна ўспомніла аб акупаваным Расеяй Крыме, які быў захоплены паводле загадзя прадуманага плану ў Маскве, што стала пачаткам акупацыі іншых тэрыторый Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках