Мэр Кіева Клічко раздаваў жанчынам кветкі
6- 7.03.2015, 11:32
- 14,474
Мэр Кіева Віталь Клічко павіншаваў жанчын са святам вясны - 8 сакавіка і дарыў кветкі кіяўлянкам на Крэшчаціку.
«Сёлета вясна ўспрымаецца асабліва востра - мы ўсе яе чакалі. Чакалі як абнаўлення і натхнення ісці далей. Вы, дарагія жанчыны, - сэнс нашага жыцця, наша слабасць і наша сіла. Вы падтрымліваеце нас у цяжкія часы і падзяляеце радасць перамог. Даяце сілы быць сапраўднымі мужчынамі - абараняць, працаваць і пераадольваць цяжкасці. Усю сілу вашай падтрымкі і самаахвярнасці мы адчулі за апошні - лёсавызначальны, год для Украіны.
Дарагія жанчыны, заставайцеся такімі ж цудоўнымі, і хай каханне заўсёды жыве ў вашым сэрцы! Са святам вясны вас!», - адзначыў Віталь Клічко ў сваім віншаванні.