3 траўня 2024, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомую карціну Ван Гога знайшлі ў Турцыі

Невядомую карціну Ван Гога знайшлі ў Турцыі

Карціна, як мяркуецца, напісаная Вінцэнтам Ван Гогам, канфіскаваная паліцыяй на поўначы Турцыі.

Аб гэтым піша gazeta.ru са спасылкай на Milliyet.

Праваахоўнікі ўбачылі ў інтэрнэце паведамленне аб продажы карціны знакамітага галандскага мастака. Супрацоўнікі паліцыі дамовіліся аб сустрэчы, на якой затрымалі прадаўца і канфіскавалі палатно.

Карціна была накіраваная на экспэртызу ўніверсітэта Газіёсманпашы, чые спецыялісты з высокай верагоднасцю пацвердзілі сапраўднасць працы.

На адваротным баку палатна выяўленыя надпісы «Вінцэнт Ван Гог, Гаага, 1882», «Музей Далем», «Чалавек з прытулку, які стаіць». Алоўкавы эскіз гэтай карціны захоўваецца ў музеі Ван Гога ў Амстэрдаме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках