3 траўня 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь

Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь

Дзяржаўнаму сакратару Ватыкана кардыналу П'етра Пароліну будзе перададзенае запрашэнне для кіраўніка Каталіцкай царквы наведаць Беларусь.

«Мы хочам звярнуцца да кардынала П'етра Пароліна з тым, каб ён перадаў нашу настойлівую просьбу - ад імя не толькі біскупаў, але і вернікаў, каб Папа Францішак у сваёй праграме запланаваў і візіт у Беларусь», - паведаміў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Візіт у Беларусь кардынала П'етра Пароліна запланаваны на 12-15 сакавіка.

Ён выказаў надзею, што візіт кардынала «будзе садзейнічаць развязанню праблем з вылучэннем зямлі пад будынак нядаўна зарэгістраванай Менскай багаслоўскай акадэміі імя св. Яна Паўла II - вышэйшай каталіцкай навучальнай установы ў Беларусі», паведамляе catholic.by.

Арцыбіскуп адзначыў, што гэты візіт дапаможа далейшаму развіццю Каталіцкай царквы, стасункаў паміж ёй і дзяржавай, а таксама экуменічных стасункаў, асабліва з Праваслаўнай царквой.

Мітрапаліт Кандрусевіч таксама адзначыў, што дзяржава вылучыла адпаведную пляцоўку пад будаўніцтва нунцыятуры, і кардынал асвеціць яе рагавы камень. «Мы спадзяемся, што апостальская нунцыятура будзе пабудаваная цягам найбліжэйшага часу, каб у Беларусі было сапраўднае прадстаўніцтва Святога Прастола», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках